Больш за 2 мільёны 120 тысяч беларусаў цалкам прышчапіліся ад COVID-19

Міністэрства аховы здароўя спадзяецца, што прышчэпку да канца года зробяць 5 мільёнаў беларусаў / endominsk.by​
Міністэрства аховы здароўя спадзяецца, што прышчэпку да канца года зробяць 5 мільёнаў беларусаў / endominsk.by​

Больш за 2 мільёны 120 тысяч грамадзян Беларусі прайшлі поўны курс вакцынацыі ад каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сераду.

Пры гэтым першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 2 мільёны 798 тысяч беларусаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, па стане на 22 кастрычніка поўны курс вакцынацыі ў краіне прайшлі больш за 2 мільёны 20 тысяч чалавек.

Пры гэтым першая намесніца міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан заявіла, што ў Беларусі неабходна вакцынаваць ад COVID-19 не менш за 60% насельніцтва. У Міністэрстве чакаюць, што да канца года прышчэпку ад каранавіруса зробяць 5 мільёнаў беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі