Больш за 200 тысяч чалавек эвакуявалі праз пажары ў Каліфорніі
Лясныя пажары ў Каліфорніі дабраліся да раёна Бэль-Эйр у Лос-Анджалесе, дзе знаходзяцца дамы заможных жахыроў, перадае Бі-Бі-Сі. Дамы ў Бэль-Эйр лічацца прэстыжнымі і звычайна каштуюць мільёны долараў.
Пажар ахапіў ужо больш як 150 акраў, агонь знішчыў некалькі дамоў у элітным раёне.
Штат Каліфорнія перажыў ужо некалькі лясных пажараў. Самы вялікі з іх ахапіў каля 90 000 акраў.
Улады абвясцілі "фіялетавае папярэджанне" — гэта самы высокі ўзровень папярэджання, калі-небудзь выдадзены ў штаце.
Дарэчы, у Бэль-Эйр у сераду пажарнікі былі заўважаныя за ратаваннем твораў мастацтва з багатых дамоў.
Па ўсёй Каліфорніі падчас пажараў былі эвакуяваныя больш за 200 тысяч чалавек.