Брэсцкае "Дынама" па справе Савіцкага звярнулася ў суд у Лазане

Брэсцкае "Дынама" па справе Савіцкага звярнулася ў суд у Лазане

Брэсцкае "Дынама" па справе Паўла Савіцкага звярнулася ў Спартыўны арбітражны суд у Лазане, інфармуе "Прессбол". Футбольны клуб спрабуе абскардзіць рашэнне арбітражу Беларускай федэрацыі футбола, якая абавязала заплаціць гродзенскаму "Нёману" 265 тысяч долараў за пераход паўабаронцы. Раней гэтая сума складала 398 тысяч долараў.

Паўлу Савіцкаму 24 гады, ён — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. За ўсю сваю клубную кар'еру выступаў толькі за "Нёман" (з кароткай арэндай у польскай "Ягелоніі") і брэсцкае "Дынама", у якое перайшоў у снежні 2017 года на правах свабоднага агента. Гродзенцы прапаноўвалі яму новы кантракт, але ўтрымаць таленавітага футбаліста не змаглі. Тады ФК "Нёман" запатрабаваў у брэсцкага “Дынама” кампенсацыю за падрыхтоўку і навучанне Савіцкага — 600 тысяч долараў, і пры гэтым спасылаўся на рэгламент.

У верасні камітэт па статусе і пераходах футбалістаў Беларускай федэрацыі футбола знізіў суму да амаль 400 тысяч долараў. Брэсцкае "Дынама" з гэтым не пагадзілася і звярнулася ў арбітраж, які знізіў суму яшчэ на 133 тысячы долараў.

Павел Савіцкі — найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі 2018 года, ён забіў 15 галоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі