Брэсцкага пенсіянера абакралі чацвёра расіян, якія назваліся сацработнікамі
Чацвёра расіян, прыкінуўшыся сацработнікамі, абакралі ў Брэсце пенсіянера. Як інфармуе БЕЛТА, інцыдэнт адбыўся 26 верасня.
86-гадовы жыхар Брэста распавёў міліцыянтам, што да яго зайшлі невядомыя, якія назваліся сацыяльнымі работнікамі. Пасля іх візіту пенсіянер недаліўчыўся 6,5 тысячы рублёў.
Праваахоўнікі здолелі затрымаць падазраваных у злачынстве. Гэта былі чацвёра жыхароў Варонежскай і Смаленскай абласцей Расіі. Скрадзеныя грошы ў іх забралі і вярнулі ўладальніку.
Міліцыя перасцерагае пажылых людзей ад таго, каб пускаць у дом пабочных асобаў. Калі госці, якія называюцца работнікамі сацыяльных, жыллёва-эксплуатацыйных ды іншых службаў, усё ж увайшлі ў жытло, трэба запатрабаваць у іх дакументы. Пры адмове паказваць дакументы варта затэлефанаваць у міліцыю па тэлефоне 102.