Брэсцкія ДАІшнікі аштрафавалі больш за 19 з паловай тысяч пешаходаў

Больш за 19 з паловай тысяч пешаходаў аштрафавалі брэсцкія ДАІшнікі за тое, што тыя не карысталіся флікерамі.
Згодна з Правіламі дарожнага руху, пешаход, калі ён ідзе па ўскрайку праезжай часткі дарогі ў цёмны час сутак, мусіць мець на сваім адзенні святлоадбівальныя элементы. 

Як паведамілі ў аддзеле прапаганды абласнога ДАІ, усе аштрафаваныя былі заўважаныя працаўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі на дарогах за два апошніх месяца. Звычайна, людзі плацілі штраф 15500 рублёў.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі