Брэсцкія мытнікі затрымалі на мяжы больш за 300 кг гашышу (фота)
Наркатычную кантрабанду спынілі супрацоўнікі Брэсцкай мытні, паведамляе сайт Мытнага камітэта. У грузавым аўтамабілі, які ехаў з Польшчы праз пункт пропуску "Казловічы" мытнікі знайшлі 308 кілаграмаў гашышу.
Наркатычны груз перавозіўся ў паўпрычэпе-рэфрыжэратары. Дарэчы, паводле дакументаў, там знаходзіліся лакафарбавыя хімічныя рэчывы.
Незаконны груз выявіўся, калі транспарт накіравалі на сканаванне. Сканаграма і паказала тайнік у грузавым адсеку аўтамабіля. Каб дабрацца да яго , сценку паўпрычэпа давялося разбіраць з дапамогай спецыяльнага абсталявання. У тайніку былі выяўленыя 350 брыкетаў гашышу.
Мытня пачала крымінальную справу за перамяшчэннк наркотыкаў праз беларуска-польскую мяжу.