Брэстаўчанін з’ездзіў ва Украіну, каб пакласці грошы “Нябеснай сотні”
Ва ўкраінскіх банках адкрыты адмысловы рахунак на карысць сем’яў людзей, загінулых на Майдане.
Пра сваю паездку ва Украіну Еўрарадыё распавёў сам Уладзімір Андрашчук. Ён рабочы аднаго з брэсцкіх прадпрыемстваў і старшыня гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Андрашчук сеў на дызель і даехаў да бліжэйшай украінскай станцыі. Каштавала гэта ўсяго 10 тысяч рублёў — каля 1 долара.
Андрашчук: "Гэта мая асабістая, унутраная патрэба. Я ездзіў для сябе. У Забалацце. Там зайшоў у банк, мне сказалі, што ёсць такі рахунак, і я паклаў грошы “Нябеснай сотні”. Падтрымаць сваякоў загінулых. Гэта, па-мойму, абавязак любога чалавека, для якога важныя інтарэсы сваёй сям’і, дзяцей. Гэта ўсё для будучыні".
Нагадаем, што "Нябеснай сотняй" ва Украіне называюць людзей, якія загінулі пры абароне Майдана.
Фота — politica-ua.com