БРСМ адказаў скандальнаму мастаку Кузьмічу: можам параіць псіхатэрапеўта
![БРСМ адказаў скандальнаму мастаку Кузьмічу: можам параіць псіхатэрапеўта](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/brsm-0302.jpg.webp?itok=WE6hAAsu)
"Не ведаю, ці атрымаецца яго перавыхаваць, але дакладна зможам параіць добрага псіхатэрапеўта", — заявіў у каментары "Нашай Ніве" першы сакратар БРСМ Дзмітрый Варанюк.
Такім чынам ён пракаментаваў сённяшнюю шакуючую акцыю "Радзіма-BDSM", якую зладзіў мастак Аляксей Кузьміч.
Як распавядала Еўрарадыё, мастак падпаліў крыж і прымацаваў да свайго аголенага цела значак праўладнай моладзевай арганізацыі БРСМ. Гэтую акцыю ён прысвяціў уступлення ў сілу зменаў у законе "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.