БРСМ будзе прыбіраць Сочы да зімовай Алімпіяды 2014 года
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і камітэт па справах моладзі адміністрацыі Сочы падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.
Як адзначыла выканаўчы дырэктар Расійска-беларускага саюза моладзі Алена Асмалоўская, галоўная мэта дамовы — арганізацыя працы і абмен студэнцкімі атрадамі Беларусі і Сочы, правядзенне сумесных патрыятычных акцый, мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця, а таксама развіццё моладзевага турызму.
На думку Асмалоўскай, для беларускай моладзі было б цікава і карысна паўдзельнічаць у падрыхтоўцы Сочы да зімовай Алімпіяды 2014 года. Плануецца, што беларускія студэнты будуць займацца добраўпарадкаваннем і навядзеннем парадку ў расійскім горадзе.
БЕЛТА