Брытанія плануе абвясціць ПВК Вагнер тэрарыстычнай арганізацыяй
ПВК "Вагнер" / report.az
Брытанскае Міністэрства ўнутраных спраў прапрацоўвае план па абвешчанні наймітаў расійскай ПВК “Вагнер” тэрарыстычнай арганізацыяй, піша выданне The Telegraph.
Калі забарона будзе прынятая, то юрыдычна ў Брытаніі “Вагнер” зраўнаецца з тэрарыстычнымі групоўкамі “Аль-Каідай” і ІДЗІЛ. Крымінальным злачынствам стане не толькі прыналежнасць да “Вагнера” ці наведанне яго сходаў, але і заклікі да фінансавай падтрымкі групоўкі ці публічная выява яго лагатыпа.
Канчатковае рашэнне пра аб'яўленне “Вагнера” тэрарыстычнай арганізацыяй пакуль не прынята.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.