У Літву не пусцілі цягнік з Расіі з правакацыйнымі надпісамі

Вагон, які прыйшлося адмываць супрацоўнікам расійскай чыгункі

Вагон, які прыйшлося адмываць супрацоўнікам расійскай чыгункі / vsat.lrv.lt

Літоўскія пагранічнікі былі гатовы адчапіць два вагоны транзітнага цягніка Масква-Калінінград і не пусціць іх на сваю тэрыторыю з-за правакацыйных надпісаў. На адным з вагонаў яны выявілі напісаныя чорнай фарбай знак Z і ZOV. На суседнім вагоне — надпіс на кірыліцы "Вільнюс — горад Расіі".

Інцыдэнт адбыўся ў сераду на памежным пераходзе Кена. Цягнік рухаўся з Масквы ў Калінінград праз Беларусь. Персанал цягніка прымусілі выдаліць надпісы. Інакш, папярэдзілі пагранічнікі, пасажырам давядзецца перасесці ў іншыя вагоны, а распісаныя будуць адчэпленыя. На тэрыторыю Літвы іх не прапусцяць.

"Начальнік цягніка і падначаленыя пачалі сціраць анучамі і пяском забароненыя надпісы з двух вагонаў",расказалі ў літоўскай Памежнай службе. Калі вагоны адмылі, цягнік працягнуў рух па маршруце.

В Литву не пустили поезд из России с провокационными надписями
Адмыць трэба было два вагоны / тут і далей фота vsat.lrv.lt
В Литву не пустили поезд из России с провокационными надписями

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі