Брытанка вяла трансляцыю родаў праз Twitter

Жыхарка Вялікабрытаніі Фіёна Стар-Стоўн правяла жывую онлайн-трансляцыю сваіх родаў ў мікраблогу на сэрвісе Twitter. Як паведамляе The Daily Telegraph, жанчына нараджала сама дома, і ўвесь гэты час апісвала свае адчуванні і дзеянні. Праз 13 гадзін яна нарадзіла сына. Апошнім паведамленнем брытанкі стала спасылка на яе фатаграфію з нованароджаным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі