Брытанская амбасада падзякавала беларусам за спачуванні
Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі падзякавала людзям, якія выказалі спачуванні з нагоды смерці каралевы Лізаветы ІІ і прынеслі кветкі да амбасады.
"Вялікі дзякуй за ўсе кветкі і выказванні спачування, якія мы атрымалі ў амбасадзе Вялікабрытаніі ў Мінску", — гаворыцца ў паведамленні ў Твітары.
Каралева Лізавета ІІ памерла 8 верасня ва ўзросце 96 гадоў. Гэта стала значнай падзеяй для ўсяго свету. Шануючы памяць каралевы, да брытанскіх амбасадаў прыходзілі людзі з кветкамі.
У Беларусі, аднак, да амбасады прынеслі толькі некалькі букетаў. Хутчэй за ўсё, гэта тлумачыцца бояззю рэпрэсій: нават прыход з кветкамі да амбасады сілавікі могуць палічыць несанкцыянавай акцыяй, што пацягне за сабой арышт.
Вялікі дзякуй за ўсе кветкі і выказванні спачування, якія мы атрымалі ў Амбасадзе Вялікабрытаніі ў Мінску.
— UK in Belarus (@UKinBelarus) September 12, 2022
_________
We would like to express our sincere gratitude for all the flowers and messages of condolence we have received at the British Embassy in Minsk. pic.twitter.com/I2sJqy8tOU
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.