Брытанская авіякампанія запусціць рэйс з ЛГБТ-экіпажам
Першы ў гісторыі рэйс з ЛГБТ-экіпажам адбудзецца ў чэрвені 2019 года / Фота JoePepler / PinPep
Virgin Atlantic — брытанская авіякампанія, якая абвясціла аб запуску аднаразовага рэйса з ЛГБТ-экіпажам. 28 чэрвеня 2019 года пасажыры адправяцца з лонданскага аэрапорта Хітроў у Нью-Ёрк. Ініцыятыва прысвечаная 50-годдзю Cтоўнволскага паўстання, з якога пачалася барацьба за правы сэкс-меншасцяў, паведамляе theguardian.com.
На борце самалёта выступяць акцёр Цітус Бёрджэс, дыджэй, прадстаўнікі дрэг-квін супольнасці, а таксама мастакі. У рамках праграмы будуць арганізаваныя хуткія спатканні і перформансы.
"Мы не з тых, хто напаўсілы адзначае падзеі такога маштабу: наша мэта — нешта маштабнае", — паведаміў віцэ-прэзідэнт Virgin Atlantic Марк Андэрсан.