Брытанскія навукоўцы: Аляксандр Македонскі атруціўся выпадкова

Яна лічыцца вельмі атрутнай, але, як любая атрута, выкарыстоўваецца ў медыцыне, пішуць брытанскія таксіколагі. Яны дэталёва вывучылі падрабязнасці смерці 32-гадовага Аляксандра Македонскага ў Багдадзе і прыйшлі да высновы, што ён быў вельмі аслаблены ад ранаў і знаходзіўся ў цяжкім псіхалагічным стане. Македонскі цар шмат піў і неаднаразова губляў прытомнасць. Напой з белага чэмеру з мёдам давалі тады грэцкія лекары для выгнання злых духаў, а таксама для выклікання ванітаў.



Брытанскія навукоўцы лічаць, што апісанне сімптомаў, ад якіх пакутаваў Аляксандр Вялікі, сведчыць менавіта пра ўздзеянне чэмера на аслаблены арганізм, інфармуе РІА "Новости".



Аляксандр Македонскі — Аляксандр Вялікі (356 — 323 г. да нашай эры) — македонскі цар, стваральнік вялізнай дзяржавы ў Еўропе і Азіі, якая перастала існаваць пасля яго смерці.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі