БТ зняла з эфіру праграму скандальнага прапагандыста Яўгена Новікава

Перадача "Правы чалавека: погляд у свет" знятая з эфіру з 27 кастрычніка. Асноўнай прычынай Новікаў назваў сваю прынцыповую пазіцыю па сітуацыі ва Украіне. Там, па яго словах, галаву падняў неанацызм і бандэраўцы. 

Новікаў заявіў, што намераны надалей весці відэаблог на "Крамоле". 

Як нагадвае nn.by, у сярэдзіне кастрычніка Нацыянальная рада па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання Украіны заявіла, што можа забараніць вяшчанне на тэрыторыю Украіны тэлеканала "Беларусь-24". У Нацрадзе заявілі, што маніторынг выявіў у перадачы "Правы чалавека" антыўкраінскую прапаганду.

Ва Украіне на канале “Беларусь 24” знайшлі “антыукраінскую прапаганду”

БТ: Рашэнне па “Беларусь 24” ва Украіне стала для нас нечаканасцю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі