Бубнач The Beatles Рынга Стар стане рыцарам

Рынга Стар. Фота: Rolling Stone
Рынга Стар. Фота: Rolling Stone

Бубнач The Beatles Рынга Стар атрымаў запрашэнне ў Букінгемскі палац, дзе яго павінны прыняць у рыцары. Як паведамляе РБК са спасылкай на газету The Sun, фармальна аб прысвячэнні 77-гадовага Рынга Стара будзе абвешчана на гэтым тыдні. Але легендарны музыка ўжо ведае пра гэта з асабістага ліста брытанскай каралевы Лізаветы II.

Па словах блізкага сябра сям'і Рынга, для музыкі гэтая навіна стала громам сярод яснага неба, ён моцна натхнёны.

Крыніца газеты паведаміла, што прысвячэнне Рынга Стара ў рыцары стане прызнаннем укладу, які The Beatles зрабілі ў развіццё музыкі. "Шкада, што не атрымаецца так жа адзначыць Джона Ленана і Джорджа Харысана", — заявіў ён. Пол Макартні стаў рыцарам ў 1997 годзе. Джон Ленан загінуў у 1980 годзе, а Джордж Харысан памёр у 2001-м

Рынга Стар, якога насамрэч клічуць Рычард Старкі, не атрымаў адукацыі, затое навучыўся граць на бубнах і цяпер з'яўляецца ўладальнікам капіталу ў £300 млн. Да The Beatles ён далучыўся ў 1962 годзе, замяніўшы ў групе Піта Бэста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі