Будаўнікі з бензапілой падчас цыклона Daniella рамантуюць дах у Мінску (відэа)
Дах аднаго з дамоў па вуліцы Карла Маркса ў Мінску працягваюць рамантаваць нават падчас цыклона Daniella, які абрынуўся на сталіцу раніцай 12 студзеня. Рабочыя з бензапілой не звяртаюць увагі на ўмовы надвор'я.
Сіноптыкі супакойваюць: цяперашні цыклон нельга параўнаць з "Хаўерам". Самая складаная сітуацыя з-за цыклона Daniella чакаецца да 12.00 12 студзеня. У Мінску аб'яўленае штармавое папярэджанне. У сталіцы ўжо некалькі гадзінаў ідзе моцны снегапад.
Фота: Еўрарадыё