Будоўля каля Курапатаў 23 лютага будзе прыпыненая
Адміністрацыя Савецкага раёна Мінска запрасіла прадстаўнікоў фірмы "Белрэканструкцыя", якая будуе бізнэс-цэнтр каля Курапатаў, на размову 23 лютага. На гэты дзень забудоўшчыка папрасілі прыпыніць усе работы на пляцоўцы, інфармуе tut.by са словаў дырэктара кампаніі Сяргея Несцерава.
Як паведамлялася раней, ужо тры дні каля будаўніцтва адбываецца кругласутачная акцыя пратэсту. Грамадскія актывісты спрабуюць перашкодзіць будаваць бізнэс-цэнтр на месцы, не так даўно выведзеным з ахоўнай зоны мемарыялу. У Курапатах пахаваныя тысячы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.