Будслаўскаму касцёлу трэба яшчэ 300 тысяч рублёў для рамонту даху

Будслаўскаму касцёлу трэба яшчэ 300 тысяч рублёў для рамонту даху

Яшчэ 300 тысяч рублёў бракуе на аднаўленне даху Будслаўскага касцёла. Такую суму назваў "Народнай Волі" ксёндз Дзмітрый Дубовік.

"На сёння ўжо накрылі амаль 60 працэнтаў даху. Працы вядуцца не толькі наверсе, але і ўнутры касцёла. Работы працягнуцца, пакуль будзе дазваляць надвор’е", — распавёў ён. 

Дах рабочыя плануюць накрыць да наступлення халадоў. Беларусы сабралі на яго аднаўленне прыкладна 1,045 мільёна рублёў. Гэтага выявілася недастаткова. 

Прычыны пажару, які знішчыў дах Будслаўскага касцёла, пакуль не названыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі