Букмекеры: У “Слована” і БАТЭ шанцы прыкладна роўныя
Аднак невялікую перавагу канторы аддаюць славацкаму клубу, найменш верагодны нічыйны вынік.
Браціслаўскі “Слован” і барысаўскі БАТЭ, на думку букмекераў, маюць амаль роўныя шанцы ў першым матчы раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Так, на перамогу славацкага клуба аўтарытэтная аўстрыйская кантора bwin, дае каэфіцыент 2,40, на поспех беларусаў — 3,00, на нічыйны вынік — 3,10. Аналагічныя прагнозы даюць і іншыя таталізатары, у тым ліку ўплывовая брытанская кантора William Hill, а таксама беларускія “Алімп” і “Пары-матч”.
Кантора |
Перамога “Слована” |
нічыя |
Перамога БАТЭ |
William Hill |
2,50 |
3,10 |
3,00 |
bwin |
2,40 |
3,10 |
3,00 |
“Алімп” |
2,40 |
3,00 |
3,00 |
“Пары-Матч” |
2,40 |
3,30 |
2,90 |
Нагадаем, матч “Слован”-БАТЭ адбудзецца 20 жніўня ў Браціславе. Пачатак у 21.45.