А. Бяляцкі: Сёння яны патрабуюць адбіткі пальцаў, заўтра яшчэ што-небудзь
Канстытуцыйны суд Беларусі не бачыць парушэння канстытуцыйных правоў грамадзян пры правядзенні масавай дактыласкапіі. Такую заяву ў чацвер зрабіў яго старшыня Пётр Міклашэвіч. Ён спаслаўся на неабходнасць барацьбы з тэрарызмам, якая адбываецца ва ўсім свеце, інфармуе БЕЛТА. Нагадаем, масавая дактыласкапія мужчын у Беларусі пачалася пасля выбуху ў Мінску, які адбыўся 4 ліпеня. Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў звярнуўся ў Савет бяспекі і Савет міністраў з прапановай унесці папраўкі ў закон, каб можна было на законных падставах узяць адбіткі ва ўсіх ваеннаабавязаных. Ініцыятыву Навумава ўжо падтрымаў генпракурор Рыгор Васілевіч.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю Еўрарадыё звяртае ўвагу на тое, што ўлады дагэтуль не патлумачылі людзям, з якой мэтай праводзіцца гэтая маштабная акцыя:
"Насуперак меркаванню Канстытуцыйнага суда я, як праваабаронца, раю выкарыстоўваць свае правы. Калі ты можаш не здаваць адбіткі пальцаў, то не здавай, няма чаго. Бо сёння яны патрабуюць дактыласкапію, заўтра яны яшчэ што запатрабуюць, паслязаўтра яшчэ. А які сэнс? Хай патлумачаць які сэнс гэтай масавай дактыласкапіі, прычым мужчынскага насельніцтва".