Бясплатныя візы на "Be2gether" да 11 чэрвеня

Усе ахвочыя паехаць на фестываль "Be2gether 2010" маюць магчымасць падаць дакументы на бясплатную візу ў Амбасаду Літвы да 11 чэрвеня. І гэта не адзіная добрая навіна для тых, хто збіраецца на фэст! Сёлетні "Be2gether" упершыню будзе складацца з трох поўных дзён. Калі ў мінулыя гады амаль усе выступы адбываліся ў пятніцу і суботу, а нядзельная праграма працягвалася толькі да абеду, у гэтым годзе ў апошні дзень фестывалю гледачоў чакае насычаны рок-канцэрт.

У межах акцыі "Roko maršai", прысвечанай вялікаму святу — 20-годдзю незалежнасці Літвы,   — на фестывалі выступяць легендарныя літоўскія гурты Antis і Bix, а таксама Žas, Poliarizuoti Stiklai, Svastikos Sukitės Greitai і Freaks On Floor.

Агулам на "Be2gether" можна будзе пабачыць больш за 50 выканаўцаў з розных краін свету, у тым ліку Skunk Anansie (Вялікабрытанія), Empire Of The Sun (Аўстралія), Roots Manuva (Вялікабрытанія), WhoMadeWho (Данія), Killa Kela (Вялікабрытанія), Гайдамаки (Украіна), Casiokids (Нарвегія), Bauchklang (Аўстрыя), "Рубль" (Расія), Crystal Fighters (Іспанія), Аліна Арлова (Літва) і шмат іншых.



Беларусь на фестывалі прадставяць Лявон Вольскі, CherryVata, Open Space і Akute. Гледачоў таксама чакае вялікая праграма мастацтваў і забаў. Падрабязнасці на сайце www.b2g.lt.

Квіткі: групавыя (ад 4 асобнікаў) – 185 тыс.руб., для студэнтаў  – 200 тыс. руб. (па пасведчанні), для астатніх – 250 тыс.руб. У продажы ў грамадскіх распаўсюднікаў, а таксама праз сістэму TicketPro. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96.  
Бясплатныя  візы выдаюцца толькі па набытых у  Беларусі квітках. Для  падачы дакументаў у амбасаду кажны квіток трэба  зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Падрабязная інфармацыя пра візы на сайце http://b2g.soundline.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі