Бяздомнаму мастаку з Гомеля сабралі грошы на дом

Бяздомны мастак з Гомеля Валерый Ляшкевіч, які 20 гадоў жыве на вакзале, неўзабаве займее ўласны дом. Дзякуючы фестывальным вандроўкам дакументальнага фільма рэжысёра Анастасіі Мірашнічэнка "Скрыжаванне", у якім расказваецца пра мастака, пра яго праблемы даведалася шмат людзей. Яны захацелі дапамагчы фінансава: набывалі карціны і проста перадавалі грошы. Цяпер сума ў 12 тысяч долараў сабраная ― застаецца падшукаць адпаведны дом.

"Валерый зможа маляваць іншымі выяўленчымі сродкамі, калі ў яго з'явяцца для гэтага ўмовы, ― распавядае Еўрарадыё Анастасія Мірашнічэнка.І гэта яго ў першую чаргу робіць шчаслівым. І наогул, калі мы з ім пазнаёміліся, ён не вельмі верыў, што яму дапамогуць. Цяпер настрой у яго іншы. Для яго галоўнае не грошы, а ўмовы для творчасці".

Бяздомны мастак з Гомеля малюе на вакзале “пакутнікаў Беларусі” (фота)

Ці будзе зняты працяг гісторыі Валерыя Ляшкевіча, Анастасія прагназаваць не бярэцца: маўляў, калі ўзнікне такая неабходнасць і будзе глядацкі попыт, то ўсё можа быць. Але, безумоўна, будзе сачыць за тым, як складзецца новае жыццё мастака. Таму што за час здымак фільма яны сталі сапраўднымі сябрамі.

Да кастрычніка фільм "Скрыжаванне" працягне ездзіць па фестывалях. Пасля гэтага Анастасія Мірашнічэнка выкладзе яго ў адкрыты доступ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі