“Бяжы, Юра, бяжы!” — Губарэвічу пагражае зняцце з праймерыз?

“Бяжы, Юра, бяжы!” — Губарэвічу пагражае зняцце з праймерыз?

Ніколі такога не было, і вось ізноў — у межах працэдуры па абранні адзінага кандыдата ад апазіцыі чарговы скандал. Адметна, што, як і ў выпадку з выхадам з праймерыз Паўла Севярынца, справакаваў канфлікт лідар Руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч. У першым выпадку ён не пабачыў нічога заганнага ў тым, што на сустрэчы з выбарцамі прыходзяць і, што галоўнае, галасуюць прадстаўнікі мясцовых уладаў. Такога падыходу не пацярпелі Севярынец і намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, і з пяці прэтэндэнтаў на званне адзінага ў праймерыз засталіся трое. І вось новы скандал. Вынікам якога можа стаць сыход з дыстанцыі цяпер ужо Юрыя Губарэвіча.


Што стала прычынай чарговага скандалу сярод удзельнікаў праймерыз? Што амаральнага з пункту гледжання палітычнай барацьбы ў заявах Губарэвіча пра сваю перамогу па выніку двух этапаў галасавання? Ці можна Губарэвіча зняць з праймерыз і што тады ад працэдуры абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі застанецца?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар Руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі