Былая беларуская біятланістка Надзея Пісарава ўзяла шлюб (фота)

Былая беларуская біятланістка Надзея Пісарава ўзяла шлюб (фота)

29-гадовая беларуская біятланістка Надзея Пісарава, якая сёлета скончыла спартовую кар'еру, узяла шлюб. Як інфармуе by.tribuna.com, яе абраннік — сервісмэн зборнай Расіі Андрэй Шатохін. Фотаздымкі з'явіліся ў Instagram.

Для Пісаравай найлепшым дасягненнем з'яўляецца 41-е месца ў сезоне 2014-2015 гадоў і бронзавы медаль чэмпіянату свету 2011-га. На Алімпіядзе ў Пхёнчхане ў апошні момант Надзею Пісараву ў эстафеце замяніла Дынара Алімбекава. Беларускі тады заваявалі "золата" і сталі гераінямі, а Пісарава засталася ні з чым. Той выпадак, відаць, і стаў апошняй кропляй.

Былая беларуская біятланістка Надзея Пісарава ўзяла шлюб (фота)
Фота: instagram.com/pisarevanadezhda_official

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі