Былая зняволеная распавяла пра спартсменку Надзею Астапчук на Акрэсціна

Надзея Астапчук / currenttime.tv
Надзея Астапчук / currenttime.tv

Расійская журналістка Кацярына Яньшына распавяла "Нашай Ніве" пра беларускую лёгкаатлетку 42-гадовую Надзею Астапчук, якая знаходзілася на Акрэсціна. Расіянка была там за кратамі з 5 да 20 студзеня. Ёй расказвалі, што Астапчук у той час знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання, дзе было вельмі холадна. За кратамі спартсменка захварэла. "Хворая, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку", — расказвалі пра яе.

Пра затрыманне Надзеі Астапчук стала вядома 15 снежня 2022-га. Прычыны затрымання дагэтуль невядомыя.

Астапчук у 2020 годзе выступіла за мірныя перамены і сумленныя выбары ў Беларусі. Яна смела каментавала тое, што адбывалася ў нашай краіне. Вясной 2021-га прадавала медаль, каб падтрымаць беларускіх спартсменаў, якія пацярпелі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі