У Мінску затрымалі алімпійскую прызёрку Надзею Астапчук
Надзея Астапчук з Канстанцінам Якаўлевым / Еўрарадыё
У Мінску сілавікі затрымалі чэмпіёнку свету і Еўропы, прызёрку Алімпійскіх гульняў 2008 года Надзею Астапчук. Пра затрыманне паведамляе тг-канал фонду "Краіна для жыцця".
Цяпер Астапчук знаходзіцца на Акрэсціна. Прычыны затрымання невядомыя. Перадачу для яе не прынялі.
Надзея Астапчук у 2020 годзе выступіла за мірныя перамены і сумленныя выбары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.