Былога галоўнага рабіна Беларусі затрымлівалі ў Маскве

Цві Біхман

Цві Біхман / t.me/ENews112

У Маскве затрымлівалі былога галоўнага рабіна Беларусі. У Цві Біхмана быў пратэрмінаваны дазвол на жыхарства, пішуць расійскія СМІ. На цяперашні момант яго ўжо адпусцілі.

Цві Біхман нарадзіўся ў Магілёве. У 1990 годзе выехаў у Ізраіль, служыў у ізраільскім войску, скончыў факультэт матэматыкі і праграмавання Бар-Іланскага ўніверсітэта. У 2013—2015 гадах выконваў абавязкі галоўнага рабіна Беларусі. Апошнім часам Біхман разам з сям'ёй жыў у Маскве, працаваў выкладчыкам і трэнерам.

Паведамляецца, што да яго прыйшлі паліцыянты, праверылі дакументы і заявілі, што ён жыве не па месцы рэгістрацыі і пратэрмінаваў від на жыхарства ў Расіі. Біхман разводзіцца з жонкай, таму афіцыйна зняў іншую кватэру. Па месцы рэгістрацыі пражывае яго былая жонка, з якой ён дзеліць маёмасць.

Рабін мяркуе, што паліцыянтаў на яго выклікала былая жонка, якая хоча забраць у яго маёмасць і дзіця. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі