Былога палітвязня Гардзіевіча, затрыманага на мяжы, арыштавалі на 15 сутак
Сяргей Гардзіевіч
Былога палітвязня Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак, паведамляе @mediazona_by са спасылкай на свае крыніцы. Пра яго затрыманне стала вядома 18 верасня са спазненнем на некалькі дзён. Затрыманне адбылося ў пункту пропуску "Брэст", калі Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь. Яму папярэднічала праверка мабільнага тэлефона. Мужчыну адправілі ў ізялятар часовага ўтрымання ў Брэсце. Пасля адбыўся суд.
Сяргей Гардзіевіч раней супрацоўнічаў з незалежным інтэрнэт-парталам "Першы рэгіён" і быў карэспандэнтам гэтага сайта ў Драгічыне. У жніўні 2021-га яго асудзілі на паўтара года калоніі за "абразу прадстаўнікоў улады", "паклёпе і публічнай абразе Лукашэнкі". Праваабаронцы прызналі Гардзіевіча палітвязнем. На волю ён выйшаў напрыканцы кастрычніка 2022 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.