На мяжы затрымалі журналіста і экс-палітвязня Сяргея Гардзіевіча
Сяргей Гардзіевіч
14 верасня на мяжы затрымалі журналіста і экс-палітвязня з Драгічына Сяргея Гардзіевіча, паведамляе БАЖ. Затрыманне адбылося ў пункту пропуску "Брэст", калі ён вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.
Паводле папярэдніх звестак, у Гардзіевіча праверылі мабільнік, пасля чаго яго затрымалі і змясцілі ў ізялятар часовага ўтрымання ў Брэсце. Магчыма, яго абвінавацяць у распаўсюдзе "экстрэмісцкай" інфармацыі.
Сяргей Гардзіевіч раней супрацоўнічаў з незалежным інтэрнэт-парталам "Першы рэгіён" і быў карэспандэнтам гэтага сайта ў Драгічыне. У жніўні 2021-га яго асудзілі на паўтара года калоніі, абвінаваціўшы ў абразе прадстаўнікоў улады, паклёпе і публічнай абразе Лукашэнкі. Яго прызналі палітвязнем. На волю журналіст выйшаў напрыканцы кастрычніка 2022 года.
У сакавіку 2023-га пры спробе выхаць у Літву Гардзіевіч даведаўся, што яму забаранілі пакідаць Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.