Былога работніка БМЗ, якога абяцалі адпусціць, асудзілі на год калоніі
Дзмітрый Шчарбін
У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд Дзмітрыю Шчарбіну. Яго прызналі вінаватым у "распальванні варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядаў суддзя Вадзім Бабыроў. Шчарбін асуджаны на год калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.
Дзмітрый Шчарбін — былы супрацоўнік БМЗ. Яго жорстка затрымлівалі ў кастрычніку мінулага года, абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстах 2020-га на прадпрыемстве. У тг-канале сілавікоў абяцалі, што мужчыну не будуць працягваць пераследаваць і пасля размовы "ён можа спакойна жыць і працаваць".
У Дзмітрыя Шчарбіна трое дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.