Былога зяця Назарбаева затрымалі ў Аўстрыі па падазрэнні ў забойстве

Як паведаміў яго адвакат, Рахат Аліеў здаўся аўстрыйскім уладам добраахвотна і выказаў жаданне супрацоўнічаць са следствам, перадае РБК.



Аліеў стаў паслом Казахстана ў Аўстрыі ў 2002 годзе. На той момант ён быў мужам дачкі Назарбаева. У 2007 годзе Аліева абвінавацілі ў выкраданні кіраўнікоў казахскага Нурбанку — зяць прэзідэнта быў буйным акцыянерам гэтай установы. Па версіі следства, Аліеў разам з дарадцам першага намесніка старшыні Нурбанку патрабавалі, каб сябры і сваякі кіраўнікоў банку перааформілі на Аліева сваю маёмасць.



У траўні 2007-га Аліеў быў зняты з усіх пасадаў і заявіў пра пераход у апазіцыю да Назарбаева. У 2008 годзе шлюб паміж Аліевым і дачкой Назарбаева быў скасаваны. У тым жа годзе суд Казахстана завочна прысудзіў Аліева ў 20 гадоў пазбаўлення волі. Аўстрыя адмовілася выдаць Аліева, але ў 2011 годзе там пачалося расследаванне супраць яго — Аліеў стаў фігурантам справы аб забойстве.



Фота — kapital.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі