Былы брамнік хакейнай зборнай Беларусі ўступіў у ЛДПБ і стаў дарадцам старшыні

Былы брамнік хакейнай зборнай Беларусі ўступіў у ЛДПБ і стаў дарадцам старшыні

Былы брамнік хакейнай зборнай Беларусі Віталь Коваль уступіў у Ліберальна-дэмакратычную партыю Беларусі і стаў дарадцам яе старшыні. Ён будзе адказваць за партыйную палітыку ў галіне фізкультуры і спорту. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў першы намеснік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч.

Віталю Ковалю 37 гадоў. Ён — ураджэнец Пермскага краю Расіі. Спачатку гуляў на радзіме, але ў 2005 годзе пераехаў у Беларусь, выступаў за гродзенскі “Нёман”, а пасля і за мінскае “Дынама”. У 2008-2010 гадах быў брамнікам зборнай Беларусі. Прэс-служба ЛДПБ называе яго “легендай беларускага хакея”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі