Былы гулец БАТЭ Аляксей Рыас стаў футбалістам мінскага "Дынама"
Былы гулец БАТЭ Аляксей Рыас стаў футбалістам мінскага "Дынама". 32-гадовы паўабаронца падпісаў кантракт са сталічным клубам, інфармуе dinamo-minsk.by.
У БАТЭ Рыас перайшоў зімой 2014-га з салігорскага "Шахцёра", за які згуляў 232 матчы і забіў 36 галоў. За барысаўчан футбаліст выступаў да канца 2019-га, у 168 паядынках забіў 18 галоў, у тым ліку гол у браму "Чэлсі" ў матчы групавога раўнда Лігі Еўропы. Рыяс правёў дзясятак матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.
3 #CFCvBATE 1 pic.twitter.com/8GciuAedEP
— GoalTV (@GoalTV17) 25 октября 2018 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.