Былы міліцыянт атрымаў тры гады "хіміі" за каментар у "Аднакласніках"

Былы міліцыянт атрымаў тры гады "хіміі" за каментар у "Аднакласніках"

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску у аўторак прысудзіў экс-супрацоўніку МУС Аляксандру Жалязоўскаму тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу ў інтэрнэце прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Апроч таго, 50-гадовы віцяблянін мусіць выплаціць пацярпеламу, участковаму міліцыянту з Бабруйску Андрэю Комару, кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры адной тысячы рублёў. Сам Комар на судовых паседжаннях не прысутнічаў.

Паводле следства, Жалязоўскі ў чэрвені 2020 году пакінуў пад допісам у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" наступны каментар: "У яго на лбе напісана: мра...ь кончаная". На погляд абвінавачання, Жалязоўскі сваім каментаром пад допісам абразіў прадстаўніка ўлады пры выкананні ім службовых абавязкаў. Абвінавачаны віны не прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі