Былы міністр лясной гаспадаркі ўладкаваўся ў кіраўніцтва холдынгу "Амкадор"

Былы міністр лясной гаспадаркі ўладкаваўся ў кіраўніцтва холдынгу "Амкадор"

Былы міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч уладкаваўся на пасаду намесніка гендырэктара па вытворчасці і якасці холдынгу "Амкадор", паведамляе Радыё "Свабода".

У прэс-службе холдынгу кажуць, што Амельяновіч заняў гэтую пасаду "зусім нядаўна". Яго з'яўленьне ў "Амкадоры" лічаць лагічным. "Калі Амельяновіч займаў пасаду міністра, была створана сумесная працоўная група "Амкадора" і міністэрства, бо ў лясных гаспадарках таксама працуе наша тэхніка", — патлумачыў прэс-сакратар Аляксандр Маліноўскі.

Аляксандр Лукашэнка звольніў Міхаіла Амельяновіча з пасады міністра лясной гаспадаркі 15 лютага — за правалы ў барацьбе з карупцыяй і "эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях". Тады Лукашэнка расказваў, што ў лясной гаспадарцы выявілі карупцыйную схему, паводле якой на экспарт незаконна ішла якасная драўніна. Паводле Лукашэнкі, гэтая схема дзейнічала цэлы год. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі