Тэракт у Барселоне не зменшыць колькасць беларускіх турыстаў

Тэракт у Барселоне не зменшыць колькасць беларускіх турыстаў

Тэракт у Барселоне не зменшыць колькасць беларускіх турыстаў у Іспаніі. Такое меркаванне выказаў Еўрарадыё дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Валянцін Цахмейстар.

Тэракт у Барселоне не зменшыць колькасць беларускіх турыстаў

“Істотны ўплыў на турыстычныя плыні тэракты аказваюць, толькі калі адбываюцца серыйна, адзін за адным. Ці калі ў рэгіёне ідзе вайна — як, напрыклад, зараз у Сірыі. Некалькі гадоў таму “каляровыя рэвалюцыі” зніжалі плынь — істотна паменела турыстаў у Егіпце, у Тунісе.

Калі тэрарызм “разавы” — узнікае хваляванне ў людзей, жаданне хутчэй пакінуць рэгіён. Асабліва калі нешта адбылося побач з табой, і ты пад уражаннем. Але тыя, хто гэтага не бачыў… Ну і, пасля, гэта нашая псіхалогія. Звычайна, складана спажаць рускага, беларускага вандроўніка такімі падзеямі настолькі, што ён некуды не паедзе”.

Па словах эксперта, пасля таго, як серыя тэрактаў адбылася ў Парыжы, на нейкі час гэты напрамак “упаў”,“але там была не толькі гэтая прычына. Быў фактар перасяленцаў, перанасычэння неспакойнасцю быў такі момант”.

Увогуле ж, па словах Валянціна Цахмейстара, пры выбары краіны для вандроўкі бяспека зараз у людзей на першым месцы: “Зараз турысты цікавяцца, найперш, наколькі бяспечна ў краіне ці ў рэгіёне, пасля — візавымі фармальнасцямі, дасяжнасцю страны. І толькі далей ідуць атракцыі, сервіс і ўсё астатняе”.

Тэракт у Барселоне не зменшыць колькасць беларускіх турыстаў
Фота: expresso.sapo.pt

17 жніўня ў Барселоне зламыснік у аўтафургоне ўрэзаўся ў пешаходаў на бульвары Рамбла. Пры тэракце 13 чалавек загінулі, каля 100 атрымалі раненні. Сярод ахвяраў і пацярпелых — грамадзяне як мінімум 18 краінаў, але беларусаў, дзякаваць Богу, няма.

Тэрарыст, які кіраваў фургонам, уцёк з месца здарэння. Спярша паведамлялася, што яго затрымалі, аднак потым гэтая інфармацыя была абвергнутая.

Уночы на 18 жніўня ў горадзе Камбрыльс за 120 км ад Барселоны адбылася яшчэ адна спроба тэракту з выкарыстаннем фургона. Траўмы пры гэтым атрымалі шэсць чалавек. Пяць меркаваных тэрарыстаў былі застрэленыя паліцыянтамі пры затрыманні.

Тэракт у Барселоне не зменшыць колькасць беларускіх турыстаў
Фота: www.unoentrerios.com.ar

Прыкладна тады ж у горадзе Альканар, што знаходзіцца на шляху паміж Барселонай і Камбрыльсам, адбыўся выбух. Паліцыя мяркуе, што гэта здарылася падчас вырабу чарговай бомбы.

Іспанскія праваахоўнікі лічаць,,. што тэракты ў Барселоне і Камбрыльсе, а таксама выбух у Альканары звязаныя паміж сабой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі