Цана продажу дзярждолі "МТС" зніжана на 137 мільёнаў долараў

Першая яе ацэнка праводзілася тры гады таму. Тады пачатковая цана продажу дзяржпакета мабільнага аператара была заяўлена ў аб'ёме 1 мільярд долараў.



11 снежня стала вядома, што Дзяржкамітэт па маёмасці аб'явіў конкурсны адбор для продажу долі ў "Мабільных ТэлеСістэмах", якая знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі. Яе пачатковая цана продажу вызначана ў памеры 863 млн долараў.



Конкурсны адбор інвестараў для ажыццяўлення продажу 51% долі "МТС" адбудзецца 6 лютага 2014 года, паведамляе БелаПАН.

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі