Цэнтрвыбаркам Беларусі ўзяў шэфства над гарой

Гара Дзяржынская / Планета Беларусь
Гара Дзяржынская / Планета Беларусь

ЦВК Беларусі ўзяла шэфства над самым высокім пунктам краіны — гарой Дзяржынскай. Як вынік, у наступным годзе тут абяцаюць правесці работы па рэстаўрацыі помніка і добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Ну а выбаршчыкі могуць уздыхнуць з палёгкай: нарэшце Цэнтрвыбаркам знайшоў сабе справу па душы. Спадзяемся, наводзіць парадак на гары ў чыноўнікаў атрымаецца лепей, чым лічыць лічбы на выбарах.

Пакуль жа ЦВК на чале з кіраўніком — былым міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам — пасадзіла каля гары саджанцы аднагадовай хвоі. Усё гэта адбылося ў межах "рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу"", прымеркаванай да Года гістарычнай памяці.

Гара Дзяржынская знаходзіцца недалёка ад Дзяржынска, у межах Мінскага ўзвышша, за 345 метраў над узроўнем мора.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі