Цешча Лукашэнкі распавяла пра зяця і дачку (фота)
Алена Фёдараўна Жаўняровіч жыве ў вёсцы Вялікі Мяжнік, за паўтара кіламетра ад малой радзімы Лукашэнкі — Александрыі.
Гэта пра яе нядаўна так цёпла згадваў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Дождь". Партал tut.by змясціў вялікую гутарку з 85-гадовай Аленай Жаўняровіч, якая 40 гадоў выкладала ў школе беларускую мову. У Александрыйскай школе яе вучнем быў Аляксандр Лукашэнка: "Добры быў вучань, стараўся, працаваў, паступіў у інстытут... Ён спачатку хацеў журналістам быць, а потым я кажу: "Ідзі на гістфак, ідзі на гістфак", таму што ён любіў гісторыю".
"Вам не шкада Галіну Радзівонаўну? (дачку, з якой даўно не жыве Лукашэнка)", — спыталі журналісты. "Не. Ён дапамагае ёй, паважае, лічыць яе прыстойнай жанчынай, самастойнай. Яна жыве ў Александрыі, але вельмі часта ездзіць у Мінск. Яна і сёння паехала — там жа ў яе дзеці, там яны сустракаюцца. І Коля, і Галя, і Дзіма, і Віця — яны там усе разам", — адказала Алена Жаўняровіч.
Цалкам матэрыял гл. тут.
Фота — tut.by