Чацвёра заяўнікаў Дня Волі склалі з сябе адказнасць за акцыю

Чацвёра заяўнікаў Дня Волі склалі з сябе адказнасць за акцыю

Чацвёра заяўнікаў акцыі на Дзень Волі ў Мінску склалі з сябе адказнасць, пра што напісалі ў адпаведных заявах. Яны спаслаліся на тое, што гарадскія ўлады груба парушылі закон, не даўшы своечасова адказ наконт заяўленай акцыі.  

Паводле інфармацыі Радыё "Свабода", на сённяшнюю сустрэчу ў Мінгарвыканкам пойдзе толькі адзін заяўнік — прадстаўнік руху салідарнасці "Разам" Аляксандр Макаеў

Чыноўнікі мусілі даць адказ наконт акцыі яшчэ ў панядзелак, 20 сакавіка. Аднак спярша яны перанеслі сустрэчу з заяўнікамі на сераду, 22-га, потым на пятніцу, 24 сакавіка. Сустрэча павінна адбыцца а 17-й гадзіне. 

У каментары Радыё "Свабода" адзін з заяўнікаў, Дзяніс Садоўскі, патлумачыў, што і Макаў адмовіцца ад адказнасці, калі ўлады не дазволяць правесці акцыю так, як хацелі заяўнікі: шэсце ад Акадэміі навук да Кастрычніцкай плошчы. 

Подпісы пад заяўкай на шэсце 25 сакавіка паставілі прадстаўнікі руху "За свабоду" (Аляксандр Русевіч), аргкамітэту партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (Дзяніс Садоўскі), Абʼяднанай грамадзянскай партыі (Ягор Віняцкі), Партыі БНФ (Зміцер Касьпяровіч) і руху салідарнасці "Разам" (Аляксандр Макаеў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі