Буйны пажар тушаць у Палескім лясгасе
Лясны пажар, ілюстрацыйнае фота
У Палескім лясгасе зафіксавалі буйны пажар: агонь ахапіў тэрыторыю каля 50 га. Гаворка ідзе пераважна пра балоцістую мясцовасць.
Як паведамляе прэс-служба Мінлясгасу, на барацьбу з агнём сцягнутыя сілы пяці лясгасаў: Палескага, Столінскага, Жыткавіцкага, Мілашэвіцкага, Мазырскага доследнага. У ліквідацыі пажару задзейнічаныя дзясяткі работнікаў лясной гаспадаркі, 6 усюдыходаў, больш за дзясятак адзінак іншай тэхнікі. Таксама выкарыстоўваецца авіяцыя ратавальнікаў.
Прычына пажару не выяўленая. Леснікі падазраюць, што прычынай стала неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас збору ягад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.