Чаканая працягласць жыцця беларусаў сёлета перавысіць 74 гады
Чаканая працягласць жыцця беларусаў сёлета перавысіць 74 гады, заявіў міністр аховы здароўя Валерый Малашка. Такія высновы медыкі зрабілі на аснове тэндэнцый першага квартала года, перадае БЕЛТА.
Міністр адзначыў поспехі аховы здароўя, у тым ліку развіццё медыцынскіх тэхналогій і сістэмы аховы здароўя насельніцтва. Пэўную занепакоенасць, па словах Малашкі, выклікае распаўсюджанасць неінфекцыйных захворванняў, сярод якіх ён назваў сардэчна-сасудзістыя і анкалагічныя.