Чалы: Узмацненне Нацбанка — у нашых умовах з'ява карысная

Нагадаем, што з 11 сакавіка ўсе праекты пастановаў урада, якія датычаць крэдытавання, дзяржпадтрымкі, выдачы гарантый ці кампенсацыі адсоткаў за карыстанне крэдытам, папярэдне павінны быць узгодненыя з Нацыянальным банкам.

Эканаміст Сяргей Чалы кажа, што ў сусветнай практыцы такое рашэнне выглядае абсурдным, але ў Беларусі можа стаць эфектыўным. Па словах эксперта, у Беларусі апошнім часам адбывалася своеасаблівае "перацягванне каната" паміж урадам і Нацбанкам. Цяперашняе ўзмацненне Нацбанка, лічыць Чалы, дапаможа эканоміцы:

Чалы: "Гэта два інстытуты, у якіх розныя задачы. У Нацбанка стаіць задача забяспечыць макраэканамічную стабільнасць, ён за яе адказвае. Дзейнасць урада па забеспячэнні эканамічнага росту звыш раўнаважнага гэтую макраэканамічную стабільнасць падрываюць. Таму ў гэтай сітуацыі любое ўзмацненне Нацбанка — з'ява карысная".

Фота — government.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі