Чаму ў Беларусі зноў перанеслі тэрміны выдачы біяметрычных пашпартоў

БелТА
БелТА

Тэрміны выдачы біяметрычных пашпартоў, хутчэй за ўсё, зноў перанясуць. Пра гэта падчас прамой тэлефоннай лініі паведаміў TUT.by намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка. На дадзены момант у ведамстве ўзгадняюць некаторыя пытанні, звязаныя з тэхнічным складнікам.

Раней паведамлялася, што пашпарты пачнуць выдаваць з 1 студзеня 2020 года, а яшчэ раней — з 1 студзеня 2019 года.

Не змог назваць дакладную дату і начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. Паводле яго слоў, канчатковыя тэрміны выдачы ID-карт стануць вядомыя ўжо ў снежні 2019 года. У 2020 годзе біяметрычныя пашпарты павінны дакладна з'явіцца.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі