Чаму цэны на прадукты растуць хутчэй за інфляцыю?
Па словах эканамістаў, справа ў тым, што прадукты важаць толькі 40% інфляцыі. За 10 месяцаў інфляцыя ў краіне склала 7%. А за ўвесь мінулы год яна дасягнула ўсяго 6,6%. Розніца мінімальная. Аднак Еўрарадыё заўважыла, што скачок цэнаў на прадукты чамусьці значна абганяе рост інфляцыі. Да прыкладу, цана на птушку зараз падскочыла аж на 24%, а мінулым годам — усяго на 1,3%. На малако, смятану і сыр цэны зараз выраслі ўдвая хутчэй, чым год таму. Тады гэтыя прадукты даражэлі на 7%, 8,4% і 2,8%. Зараз за 10 месяцаў яны ўзняліся на 15,2%, 17,7% і 11,7% адпаведна. Яшчэ больш адчувальна падаражэў алей — цана паднялася аж на 63,4%. Год таму ён нават патаннеў на 1%. Пры гэтым, розніца ў інфляцыі гэтага і мінулага году — усяго 0,4%. Відавочна, гэта непрапарцыйна росту цэн.
У Міністэрстве статыстыкі "Еўрапейскаму радыё для Беларусі" растлумачылі, што пры разліку індэксу цэнаў бяруцца пад увагу 400 найменняў тавараў, якімі беларусы карыстаюцца найбольш, — так званы “спажывецкі кошык”. Па словах намесніцы начальніка ўпраўлення статыстыкі цэнаў Таццяны Міхалевіч, шмат чаго залежыць ад вагі таго ці іншага прадукту ў кошыку:
“Кожны тавар, які ўваходзіць у кошык, мае сваю ўдзельную вагу. І ў суме ўсе гэтыя тавары і паслугі даюць 100%. І ў адпаведнасці з доляй кожнага тавару ў кошыку, яго ўплыў на вынік будзе адпавядаць гэтай долі”.
Такім чынам, калі адны тавары падаражэлі нашмат, але іх удзельная вага ў спажывецкім кошыку невялікая, то і ўплыў на рост інфляцыі таксама будзе нязначным. Аднак па інфармацыі Мінстату, найбольшую ўдзельную вагу маюць якраз мяса, малочныя прадукты, алкагольныя напоі, хлеб, кандытарскія вырабы і гародніна. Сярод паслуг найбольшы ўплыў — у жыровак.
Па словах эканаміста Аляксандра Чубрыка, справа ў тым, што прадукты важаць толькі 40% інфляцыі:
“Цэны на прадукты, канечне, маюць вагу ў спажывецкім кошыку. Але ж удзельная вага ўсіх прадуктаў харчавання дзесьці каля 40%. Ёсць жа ж яшчэ 60% іншых тавараў, якія даражэюць не такімі высокімі тэмпамі”.
Па словах былога старшыні Нацбанка Станіслава Багданкевіча, такі спажывецкі кошык сярэднестатыстычны беларус рэдка бярэ ў рукі. Звычайна ён выносіць з крамаў зусім іншы набор тавараў.
Станіслаў Багданкевіч: “У нас інфляцыя заніжаецца, таму што людзі больш-менш забяспечаныя купляюць жа не косткі з мясам, а ўсё ж такі мяса. Не толькі касцюмы з самай дрэннай тканіны, а больш якасныя. А ацэнка ідзе па кошыку, куды ўключаюцца перш за ўсё тавары, якія кантралююцца дзяржавай”.
Тым часам міністр эканомікі Мікалай Зайчанка запэўнівае беларусаў, што рост зарплатаў апярэджвае рост цэнаў. Пагаджаецца з такой думкай і эканаміст Леанід Злотнікаў. Аднак сцвярджае, што гэта адбываецца толькі таму, што Беларусь бярэ крэдыты і жыве з пазыкі:
Леанід Злотнікаў: “Гэты рост грошай на руках у насельніцтва пакрываецца часткова за кошт знешніх запазычанняў. Калі будуць крэдыты, будзе працягвацца рост цэнаў. Нават больш, чым сёлета”.
Таму чым больш грошай будзем класці ў кішэню, тым больш будзем аддаваць за кошык з прадуктамі.