Чаму перамовы 11 лютага ў Мінску называюць "Нармандскім фарматам"

11 лютага ў Мінск прыедуць адразу некалькі сусветных лідараў — канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Будзе і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Яны паспрабуюць вырашыць праблему Данбаса. Апошні раз візіт на такім узроўні быў у Мінску 20 гадоў таму.

Чытайце: Хто з сусветных лідараў наведваў Беларусь і навошта (фота)

Як вядома, запланаваная ў Мінску сустрэча называецца "Нармандскім фарматам". Гэта таму, што адбудуцца перамовы лідараў чатырох краін — Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі, прысвечаная ўрэгуляванню канфлікту на Данбасе.

Першы раз перамовы ў такім фармаце адбыліся ў Францыі 6 чэрвеня 2014 года (у Нармандыі, на ўгодкі адкрыцця другога фронту ў Другой сусветнай вайне), калі раёны баявых дзенняў у Данецкай і Луганскай абласцях пачалі імкліва пашырацца. Здымкі Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якія ўпершыню сустрэліся пасля анэксіі Крыма і падзеяў на Данбасе, абышлі ўсе сусветныя СМІ.

Другая сустрэча ў чатырохбаковым "нармандскім" фармаце адбылася 16-17 кастрычніка ў Мілане ў Італіі падчас форума "Азія — Еўропа".

Эксперты і палітыкі адзначаюць, што перамовы ў беларускай сталіцы — гэта адна з апошніх спробаў не дапусціць вялікую вайну, і не толькі ва Украіне, але і ў Еўропе.

Эксперт: На перамовах у Мінску 11 лютага будзе прарыў

Фота: АР, УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі