Чаму ў Салігорску выступаюць супраць будаўніцтва новай царквы?

Чаму ў Салігорску выступаюць супраць будаўніцтва новай царквы?

За чатыры дні жыхары Салігорска сабралі тысячу подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў лесапарку побач з новым мікрараёнам № 21. Аўтары петыцыі сцвярджаюць, што ў горадзе ўжо цяпер ёсць па адным прыходзе на кожныя 20 тысяч насельніцтва, што з'яўляецца найбольшым паказчыкам ва ўсёй Беларусі, таму яшчэ адна царква — тым больш у зялёнай зоне — не патрэбная. Аднак у БПЦ адмаўляцца ад будаўніцтва не збіраюцца.


Чаму будаўніцтва новай царквы выклікала такое абурэнне ў жыхароў Салігорска? Ці сапраўды гэтым будаўніцтвам незадаволеная большасць жыхароў або супраць выступае невялікая колькасць незадаволеных? Ці праводзіліся ў горадзе грамадскія слуханні з нагоды будаўніцтва царквы? Што будуць рабіць праціўнікі будаўніцтва, калі ні мясцовыя ўлады, ні кіраўніцтва БПЦ не пажадае прыслухацца да іх меркавання?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адзін з ініцыятараў стварэння петыцыі супраць будаўніцтва праваслаўнага храма ў зялёнай зоне жыхар Салігорска Павел Батуеў.


Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі