Чарговы раўнд беларуска-расійскіх "малочных" перамоваў пройдзе 2 ліпеня
Чарговы раўнд беларуска-расійскіх "малочных" перамоваў пройдзе 2 ліпеня. У гэты дзень у Маскве сустрэнуцца міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Расіі. Як інфармуе БЕЛТА, пытанні паставак малочнай беларускай прадукцыі ў Расію 27 чэрвеня ў Маскве абмеркавалі намеснік міністра сельскай гаспадаркі Беларусі, дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іван Смільгінь і кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.
Як паведамляла Еўрарадыё, Рассельгаснагляд з 6 чэрвеня ўводзіў часовую забарону на пастаўкі ў Расію некаторых відаў беларускай малочнай прадукцыі (той, у якой выявілі найбольш парушэнняў), але толькі ў тары, большай за 2,5 літры. Нядаўна яе адмянілі, але не для ўсіх беларускіх прадпрыемстваў, Расельгаснагляд зацвердзіў спіс з шасці прадпрыемстваў-пастаўшчыкоў.